Karaleuskaja Lyrics & Tabs by Litvintroll

Karaleuskaja

guitar chords lyrics

Litvintroll

Album : Czornaja Panna folk metal PlayStop

Я нарадзіўся ў смутны час,
Прадбачаны ваўхвамі,
І цемра разышлася,

Дыхаць стала ўсім лягчэй
Я вызваліцель, ваш герой,
Прадказаны багамі.
Здыміце капялюшы
і схіліцеся ніжэй
Мой лес быў прадказаны -
Я хутка буду каралем!
Тады тугу і скруху
Адразу выпалю агнем!
Трон мой каштоўны
Да гары ўздыміце.
Вышэй! Вышэй! Вышэй!

Трон мой каштоўны
Да гары ўздыміце.
Вышэй! Вышэй! Вышэй!
Гімны спявайце
Сцягі разгарніце,
Вецер няхай іх калыша!
У гушчар статак рушыцца
Без пастуха дагляду,
Патрэбен вашай грамадзе
Надзейны павадыр
Мячом, агнем і бізуном
Адстойваю ўладу
І дзідамі сталевымі
Падтрымліваю мір
Мой шлях запэўны самы,
Людзей да шчасця ен вядзе!
А тыя, хто не з намі
У ліхе будуць і бядзе
Цяжкія хмары,
Блуканні ў цемры -
Поспех мяне абышоў
Морак заблытаў,
Шлях абраў я дрэнны -
Шлях, што раптоўна прывеў,
На эшафот...
Знянацку ўсе змянілася -
Дзе апынуўся я?
У што параўтварыўся
Замак караля?
Пятля - мая карона,
Шыбеніца - трон!
Раве натоўп навокал -
Гамон! Гамон! Гамон!
Петлю на шыі
Тужэй зацягніце -
Вецер шалены свішча.
На папярэчцы
Да гары ўздыміце
Вышэй! Вышэй! Вышэй!

Like us on Facebook.....
-> Loading Time :0.0112 sec